Пс 129
1 Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль! —
2 шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.
3 На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.
4 ГОСПАД праведны, Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.
5 Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!
6 Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,
7 і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.
8 I ня скажа той, што міма праходзіць: “Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!”