ПЕРШАЕ ПАЎСЮДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ АПОСТАЛА ЯНА
1 Ян 1
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі вачыма нашымі, што разглядалі і да чаго дакраналіся рукі нашыя, пра Слова жыцьця.
І жыцьцё зьявілася, і мы бачылі, і сьведчым, і абвяшчаем вам гэтае жыцьцё вечнае, якое было ў Айца і зьявілася нам.
Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
І гэтае пішам вам, каб радасьць вашая была поўная.
І вось тое абяцаньне, якое мы чулі ад Яго і абвяшчаем вам, — Бог ёсьць сьвятло, і няма ў Ім аніякае цемры.
Калі мы кажам, што маем супольнасьць з Ім, і ходзім у цемры, хлусім і ня робім праўды.
А калі ходзім у сьвятле, як Ён у сьвятле, маем супольнасьць між сабою, і кроў Ісуса Хрыста, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усякага грэху.
Калі кажам, што ня маем грэху, падманваем саміх сябе, і праўды няма ў нас.
Калі прызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.
10  Калі кажам, што мы не грашым, робім хлусам Яго, і слова Ягонага няма ў нас.