Пс 94
1 Пахвальная песьня Давідава.
Прыйдзеце, засьпяваем Госпаду, усклікнем Богу, цьвярдыні ратунку нашага;
2 станьма прад абліччам Ягоным з хвалою, у песьнях усклікнем Яму,
3 бо Гасподзь ёсьць Бог вялікі і Цар над усімі багамі.
4 У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і вяршыні гор - Ягоныя;
5 Ягонае - мора, і Ён стварыў яго, і сушу стварылі рукі Ягоныя.
6 Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем, укленчым прад абліччам Госпада, Творцы нашага,
7 бо Ён ёсьць Бог наш, і мы - людзі паствы Ягонай і авечкі рукі Ягонай. О, калі б вы сёньня паслухалі голасу Яго:
8 «ня ўпускайце жорсткасьць у сэрца вашае, як у Мэрыве, як у дзень спакушэньня ў пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашыя, выпрабоўвалі Мяне, і бачылі дзею Маю.
10 Сорак гадоў раздражняў Мяне род гэты, Я сказаў: гэта народ, які заблудзіўся сэрцам; яны не спазналі дарог Маіх;
11 і таму прысягнуў Я ў гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у Мой спакой».