Пс 25
1 Псальма Давідава.
Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся.
2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё,
3 бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў,
4 не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду;
5 я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду;
6 буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе,
7 каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць.
8 Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве.
9 Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі,
10 у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства.
11 А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне.
12 Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада.